НОЧ МУЗЕЯЎ у гарадзішчы Дукорскага маёнтка
Сонца хаваецца за гарызонт, на сярэднявечны горад апускаецца ноч. У святле паходняў і кастроў на справе знаёмімся з побытам і заняткамі насельнікаў старога горада З 18:00 да 22:00 нас чакаюць:
— займальныя эскурсіі і расповеды
— сярэднявечная зброя, двубоі паміж гасцямі, страявая падрыхтоўка капейнікаў
— адмысловыя пачастункі
— квэст з падарункамі
— жудасныя казкі каля вогнішча

Як гучала Сярэднявечча? Як упрыгожваліся і бараніліся ад нячысцікаў? Як і хто катаваў злодзеяў?

Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.

З 10:00 да 22:00 на тэрыторыі комплекса даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў. У 12:00 і 15:00 — аглядная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і майстэрнях. 12:00-17:00 — шляхецкія выходныя на пляцоўцы каля музея.

За асобную плату з 11:00 да 21:00 даступны вяровачны гарадок (ніжні ярус), сярэднявечны цір, лодкі і катамараны.

УВАГА
Каса і кропкі харчавання працуюць з 10:00 да 21:00.

Кошт білетаў:
Дарослыя — 25 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў — 10 рублёў;
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).
Instagram: @dukorski_maentak

 

Комментарии

Добавить комментарий

Войти

Зарегистрироваться

Сбросить пароль

Пожалуйста, введите ваше имя пользователя или эл. адрес, вы получите письмо со ссылкой для сброса пароля.